На Слонімшчыне адзначаць Дзень памяці Міхала Валовіча
1 ліпеня — угодкі з дня нараджэння аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў на тэрыторыі Беларусі.
Іх адзначаць у вёсцы Парэчча Слонімскага раёну. Менавіта ў гэтай мясцовасці 206 год таму нарадзіўся беларускі рэвалюцыянер.
Ладзяць мерапрыемства прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Аднак арганізатары спадзяюцца, што на свята прыедуць таксама і звычайныя жыхары горада. Для гэтага была праведзена рэкламная кампанія: абвесткі аб падзеі з’явіліся ў “Газеце Слонімскай”, на мясцовых сайтах, а па самому Слоніму былі разлеплены інфармацыйныя ўлёткі-запрашэнні на мерапрыемства.
Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Сяргея Чыгрына "Такі іх лёс", а таксама шахматны турнір.
Збор удзельнікаў адбудзецца 1 ліпеня а 10:30 каля слонімскага кінатэатра "Мір". Мерапрыемствы ў вёсцы Парэчча каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў распачнуцца аб 11 гадзіне.