На стадыёне ў цэнтры Мінску адбыўся пажар (фота)
9 красавіка адбыўся пажар на сталічным стадыёне “Дынама”.
У абед загарэўся адзін з гандлёвых павільёнаў на тэрыторыі стадыёна, паведамляе "Народная Воля". У панядзелак рынак не працуе, а таму, натуральна, і ў гэтым павільёне нікога не было.
Выратавальнікі кажуць, што прычыны пажару яшчэ будуць высвятляцца. Магчыма, павільён загарэўся з-за няспраўнай электраправодкі.
Дарэчы, пацярпелых няма, пажар пагасілі даволі хутка.
Фота — "Народная Воля"