На сям’ю Уладзіміра Кумца працягваецца ціск

Ён патрабуе прызнаць яго пагадненне з КДБ недобраахвотным і несапраўдным.

Уладзімір Кумец: “Я падумаў, што можна не абмяжоўвацца простымі заявамі і інфармацыяй у прэсе, трэба неяк прыцягнуць да адказнасці людзей, што нас вербавалі. Я лічу, што зварот у судовыя інстанцыі – адзіны шанец узнавіць справядлівасць у дадзенай сітуацыі. Нават зараз працягваецца ціск на нашыя сем’і. Не разумею, чаго хоча ад нас КДБ, калі мы ўжо не працуем на іх. Яны могуць адказаць на скаргу фармальна, маўляў, не было такога факту. Але калі не было – чаму працягваецца ціск на маю сям’ю? І чаму я вымушаны знаходзіцца за мяжой і не мець магчымасці прыехаць дадому?”


У пракуратуру Мінска таксама накіравалі свае скаргі і іншыя актывісты, якіх вербавала КДБ – Сяргей Паўлюкевіч і Максім Чарняўскі. Пасля адказу з мінскай пракуратуры яны звернуцца ў генеральную пракуратуру, а далей – у органы КДБ. Уладзімір Кумец зазначыў, што пры патрэбе, звароты дашлюць і ў міжнародныя інстанцыі.

Нагадаем, актывіст кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” Уладзімір Кумец і яго брат Антон былі затрыманыя ва ўласнай кватэры ў верасні 2011 года. Супраць Антона была заведзеная крымінальная справа па артыкуле - пагроза забойствам. Дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, па словах Уладзіміра, ён падпісаў пад пагрозай расправы з братам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі