На тэлеканале "Белсат" змены — дзеля эканоміі скарачаецца вяшчанне
З 26 лістапада мяняецца рэжым трансляцыі каналу.
Пра гэта паведаміла дырэктарка "Белсату" Агнешка Рамашэўская-Гузы. Паводле яе словаў, у вымушаны адпачынак сыходзяць амаль усе рэгулярныя праграмы, а навіны будуць выходзіць без традыцыйнага вядоўцы.
Агнешка Рамашэўская-Гузы кажа, што "папросту не хапіла грошай" да канца 2012 года. Яна спадзяецца, што фінансаванне будзе знойдзенае і ўжо ў студзені наступнага года "ўдасца вярнуцца да нармальнай праграмы транслявання".
Нагадаем, што "Белсат" — гэта незалежны спадарожнікавы тэлеканал, які вяшчае з Польшчы на Беларусь. Паводле спадарыні Рамашэўскай-Гузы, пераважная частка яго бюджэту — датацыі найперш ўрадаў Польшчы, Швецыі, Нарвегіі і Нідэрландаў.
Фота — belsat.eu
-->
-->