На тэлеканале СТВ адбыўся страйк
У пятніцу, 7 снежня, большая частка відэаінжынераў ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” не выйшла на працу.
З гэтай прычыны на тэлеканале СТВ пасля інфармацыйных праграм “24 гадзіны” (навіны дня) а 13.30 і а 16.30 не выйшлі блокі навін спорту, перадае TUT.by
Страйк зладзілі менавіта тыя інжынеры відэамантажу, якія працуюць па дамове найму. Прычына — невялікія, на думку работнікаў, заробкі.
Відэаінжынеры займаюцца мантажом сюжэтаў. Выйсці з сітуацыі ўдалося падменай адных работнікаў іншымі.
Кіраўніцтва ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” пакуль недаступнае для каментароў.