На цэнтралізаванае тэсціраванне пойдзе 141 тысяча абітурыентаў

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.
120604 Tesciravannie.mp3
Супрацоўніца інстытута: “Зарэгістравалася 141 тысяча 550 чалавек. Найбольш папулярныя прадметы: беларуская, руская мовы, фізіка, матэматыка. З замежных — англійская мова. Найменш зарэгістравалася на іспанскую мову — 328 чалавек”.

Нагадаем, рэгістрацыя на тэсціраванне праходзіла цягам месяца да 1 чэрвеня ўключна. Летась на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістраваліся 150 тысяч чалавек, што на 9 тысяч менш, чым сёлета.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі