На турыстычным рынку рубель абясцэньваецца

Практычна штодня цана на адпачынак расце. Тон задаюць буйныя турыстычныя аператары. Некаторыя з іх лічаць доляр па 3400 рублёў, іншыя — па 3500 і вышэй! Як гэта можа быць, калі афіцыйны курс долара застаецца на адзнацы 3050 рублёў?!

Рэч у тым, што практычна ўсе буйныя тураператары, якія працуюць у Беларусі, маюць валютную ліцэнзію, а значыць, атрымалі права выстаўляць свае курсы. Так найбуйнейшы тураператар "Тэз Тур" ад 13 красавіка ацэньвае 1 долар у 3800 беларускіх рублёў. Тураператары, якія адпраўляюць беларусаў у еўрапейскія краіны, як правіла, дадалі 12,5% да афіцыйнага курсу еўра. Атрымалася — 4950рублёў за еўра.

Цікава, што дастаткова жорстка павёў сябе "Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт" Упраўлення справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Найбуйнейшы аператар краіны ўжо некалькі дзён у разліках просіць ацэньваць адзін долар у 3800 беларускіх рублёў, еўра — у 4500, піша "Вячэрні Брэст".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі