На Віцебшчыне аўтобусы паставяць на рэйкі
Гэта будуць адмысловыя аднавагонныя дызель-цягнікі на 60 месцаў з мяккімі крэсламі ды іншымі выгодамі, якіх няма ў звычайных дызелях.
Рэйкавыя аўтобусы з’явяцца на чыгунцы ў Віцебскай вобласці ўжо сёлета, паведамляе БЕЛТА. Іх пусцяць на ўчасткі з нізкім узроўнем пасажырапатоку — Віцебск—Езярышча, Віцебск—Заольша.