На Віцебшчыне за двое сутак згарэлі 6 чалавек
Так, у апошні дзень восені ва Ушацкім раёне на пажарах загінула два пенсіянеры. Адзін з іх апошнім часам шмат хварэў і не паспеў выбрацца з дому.
Адразу два пажары са смяротным вынікам адбыліся ў Віцебску, таксама 30 лістапада. У абодвух выпадках загінулі самотныя мужчыны. Паводле папярэдніх звестак, прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры паленні. Загінулыя не злоўжывалі спіртным.
А вось у Пастаўскім і ў Чашніцкім раёнах ахвярамі агню сталі выпівохі, адзін з іх нават стаяў у чарзе на лекаванне ў ЛТП, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.