У Мінску затапіла вуліцу Гарэцкага (фотарэпартаж)
Вада на праезджай частцы з'явілася ў выніку аварыі вадаправода.
У суботу 16 сакавіка непадалёк ад супермаркета ГІППА ў Мінску адбылася аварыя вадаправода. У выніку некалькі дзесяткаў метраў яшчэ не да канца расчышчанай ад снега вуліцы цалкам заліло вадой. Аварыя ўскладніла рух паміж мікрараёнамі Сухарава і Малінаўка. Аўтамабілісты вымушаныя аб'язджаць затоплены ўчастак па тратуары.