На вяселлі Дземідзенкі затрымалі двух маладафронтаўцаў

Вяселле маладафронтаўца Міколы Дземідзенкі і мастацтвазнаўцы Алесі Раманюк на радзіме жаніха ў Мёрах не абыйшлося без умяшання міліцыі.

Як паведаміла Еўрарадыё Наста Палажанка, калі з вяселля з’язджаў адзін аўтамабіль з гасцямі, на выездзе з Мёраў яго спыніла міліцыя. Праверылі дакументы, пасля чаго маладафронтаўца Рамана Васільева выцягнулі з аўтамабіля і павезлі ў РАУС. Як паспеў паведаміць Васільеў Палажанцы, на яго склалі пратакол за “лаянку матам”. Пасля чаго яго вывезлі з РАУС у невядомым кірунку людзі ў цывільным на “Газелі” з нумарам “АА 39 58 - 2”. Палажанка звязвае затрыманне з тым, што Раман Васільеў збіраўся ўдзельнчіаць заўтра ў дазволеным Мінгарвыканкамам шэсці на Дзяды.

Неўзабаве адбылося і другое затрыманне. Маладафронтавец Зміцер Крамянецкі выйшаў на двор з кавярні — і быў схоплены невядомымі. Цяпер сувязь з ім адсутнічае.

Раней Мікола Дземідзенка паведамляў у сваім фэйсбуку, што “КДБ цісне на адміністрацыю кавярні, у якой мусіць прайсці наша вяселле… ” Аднак банкет усё ж адбыўся ў запланаваным месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі