На выхадных — дажджы і мокры снег

7 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, па поўначы з мокрым снегам, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, днём 3-9 вышэй за нуль, на Брэстчыне — да плюс 10-15 градусаў.

У нядзелю, 8 красавіка, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі мокры снег і дождж, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём ад 0 да плюс 6 градусаў, на паўднёвым усходзе краіны да плюс 8, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі