На Ждановічах была сутычка паміж цыганамі і каўказцамі
Паводле папярэдняй інфармацыі, міліцыя затрымала болей за 40 чалавек, на месца інцыдэнту выклікалі хуткую.
Бойка паміж цыганамі і гэтак званымі асобамі каўказскай нацыянальнасці здарылася прыкладна а 12.30-13.00 непадалёк ад харчовага рынку. Выкарыстоўвалі нават траўматычную зброю, таму некаторым спатрэбілася дапамога медыкаў, паведаміў TUT.by сведка канфлікту.
Інфармацыю пра бойку на Ждановічах пацвердзіў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі. Паводле яго словаў, зараз высвятляецца прычына канфлікту. Інцыдэнту дадуць прававую ацэнку.
Як сведчаць відавочцы, цыгане з расійскім грамадзянства і каўказцы не змаглі дамовіцца пра цану ў момант продажу сотавага тэлефона. Пачалася лакальная сварка, а затым кожны з канфліктуючых бакоў запрасіў сваякоў і знаёмых.
Фота — onliner.by