На Зямлі пачаліся магутныя магнітныя буры
Іх выклікала серыя рэнтгенаўскіх успышак, якія адбыліся на Сонцы 22-24 верасня.
Яны справакавалі на Зямлі магутныя магнітныя буры, якія пачаліся напярэдадні вечарам, паведамляюць інфармагенцтвы. Па дадзеных Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША, мінулай ноччу значэнне індэкса магнітных імпульсаў рэзка вырасла з 1-га да 5-га ўзроўню, а праз некаторы час дасягнула значэння 8. Гэта адпавядае вельмі моцнай магнітнай буры, здольнай выклікаць часовае пагаршэнне спадарожнікавай навігацыі.