З 17 красавіка Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання
Яна паменшыцца на 1,5% і будзе роўная 27% гадавых.
Адпаведнае рашэнне прыняло праўленне Нацыянальнага банка. Зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў Нацбанку тлумачаць далейшым запаволеннем інфляцыйных працэсаў "на фоне дадатнага сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі і ўстойлівай сітуацыі на ўнутраным валютным рынку".
Папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання адбылося 13 сакавіка. Тады яна знілілася на 1,5% — да 28,5% гадавых. Як нагадвае БелаПАН, МВФ не падтрымаў рашэнне Нацбанка Беларусі пра гэтае зніжэнне і назваў яго заўчасным.
Фота — Яндекс