Начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі прызначылі Мікалая Мельчанку
Указ аб гэтым сёння падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Да гэтага прызначэння Мельчанка з'яўляўся намеснікам начальніка УУС Мінаблвыканкама - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі УУС, паведамляе БелаПАН. Да Мельчанкі на працягу больш двух гадоў міліцыю грамадскай бяспекі МУС узначальваў палкоўнік міліцыі Яўген Полудзень.
Нагадаем, што Полудня затрымалі 8 снежня 2011 года. У гэты ж дзень Генпракуратурай ў дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа. 15 снежня Полудня абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.