Начное асвятленне гомельскіх вуліц могуць зменшыць
З адпаведнай прапановай да кіраўніцтва абласнога цэнтра выступілі камунальнікі Гомеля
Гомельская ЖКГ хоча перавесці вулічныя ліхтары на начны рэжым, калі яны гараць выбарачна, не ў дваццаць чатыры гадзіны, а ў дваццаць тры. Як перадае гомельскае радыё, на думку камунальнікаў у гэты час большасць гамяльчан знаходзіцца дома і новы рэжым працы асвятлення вуліц не павінен іх закрануць. Сваю ж прапанову кіраўнікі ЖКГ тлумачаць неабходнасцю эканоміі.
Нагадаем, што сёлета Беларусь адмяніла пераход на зімовы час у сувязі з уступленнем у Мытны саюз і забеспячэннем на сваёй тэрыторыі ўзгодненага з яго дзяржавамі-удзельнікамі вылічэння часу.