Надвор’е на нядзелю: удзень да +5

Уначы па Віцебскай, месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях прагназуецца невялікі снег. Удзень пераважна па паўднёвай палове краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 0 — мінус 6 градусаў, пры праясненнях да 9 градусаў са знакам мінус. Удзень прагназуецца 0 — плюс 5.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што 1 красавіка ў начныя і ранішнія часы ў многіх раёнах чакаецца працяглы снег, мокры снег, месцамі — моцны снег і наліпанне мокрага снегу. Раніцай і ўдзень таксама пройдзе мокры снег з пераходам у дождж. Па паўднёва-усходняй палове Беларусі магчымы туман, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі