Сіноптыкі: у панядзелак чакаецца да 2 цяпла, мокры снег
Хмарнае з праясненнямі надвор’е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 11 лютага.
Уначы сіноптыкі не абяцаюць істотных ападкаў. Раніцай і ўдзень у паўднёвых і цэнтральных раёнах краіны прагназуецца снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе — з дажджом, слабая галалёдзіца.
Уначы па Віцебская, Магілёўскай, Гомельскай і па ўсходняй палове Міншчыны захаваецца адкладанне мокрага снегу, удзень у паўднёвых раёнах месцамі наліпанне мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман, шэрань. На дарогах і тратуарах — моцная галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца да мінус 10-13. Удзень прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.