Надзея Астапчук не верыць у віну трэнера Яфімава
Таксама яна заяўляе, што раней не чула ні пра якое расследаванне допінг-скандалу.
У каментары "Народнай Волі" спартоўка заявіла, што не верыць у расследаванне і ў яго вынікі.
Нагадаем, старшыня Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхадла сёння заявіў, што допінг у ежу Астапчук дадаў яе трэнер Аляксандр Яфімаў.
Сама штурхальніца ядра кажа, што трэнер замяніў ёй маму пасля таго, як тая памёрла. Астапчук заяўляе, што не паверыць ні ў якія заявы, пакуль не пагаворыць асабіста з Яфімавым. Яна мяркуе, што з трэнерам могуць зводзіць нейкія асабістыя рахункі.
Фота — 3news.co.nz