Надзея Ермакова: Мой заробак — амаль дзве тысячы долараў

Амаль 2000 долараў зарабляе старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. Пра гэта яна паведаміла, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё.

Ермакова: “Колькі я зарабляю? Амаль 2 тысячы долараў”.

Ермакова дадала, што амаль палову заробку аддае на дабрачыннасць.

Для даведкі: заробак прэзідэнта за 2009 год напярэдадні чарговых выбараў складаў 33 тысячы долараў за год, ці 2700 долараў у месяц.

На пытанне Еўрарадыё, як старшыня Нацбанка будзе эканоміць у Год беражлівасці, яна адказала, што і так эканоміць:

Ермакова: “Я жыву адна, і для мяне не складае цяжкасцей, каб на харчаванні зэканоміць. На вопратку я выдаткоўваю трошкі болей, каб выглядаць добра і народ не спалохаўся, што старшыня  Нацбанку дрэнна апранаецца, што і няма краіне на што жыць. Гэта я так жартую”.

Фота — udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі