У фінале Кубка Беларусі сустрэнуцца "Нафтан" і "Мінск"

У Наваполацку на сваім полі "Нафтан" прымаў гульцоў "Гомеля". У асноўны і дадатковы час пераможца так і не вызначыўся — 0:0. У серыі пенальці больш трапнымі выявіліся гаспадары — 3:1.

Дарэчы, гэтая параза "Гомеля" сталася непрыемным сюрпрызам і для мінскага "Дынама". Сталічны клуб мог атрымаць пуцёўку ў Лігу Еўропы толькі пры перамозе гамельчукоў у турніры. Цяпер, як відавочна, мінчукі застануцца без еўракубкаў.

У другім паўфінальным матчы "Мінск" выйграў у "Нёмана" з лікам 0:2. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі