"Нафтавы" суд паміж Беларуссю і Латвіяй прызначаны на 24 лістапада

Разгляд пазоў кампаніі "Полацктранснафта Дружба" будзе Латгальскі акруговы суд, перадае БелаПАН. Магістральны нафтаправод Полацак — Вентспілс належыць беларуска-латвійскай кампаніі "Латространс". Нафтаправод не выкарыстоўваецца са студзеня 2004 года.

Беларускі бок абвінаваціў Латвію, што тая злівае тэхналагічную нафту і наносіць эканамічную шкоду беларускай маёмасці. Наваполацкая кампанія звярнулася ў латвійскі суд яшчэ ў снежні 2010 года. Разгляд спрэчкі паміж дзвюма кампаніямі некалькі разоў адкладаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі