Найменш беларусы хочуць жыць у Віцебскай вобласці
Як паведаміла намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, у гэтай вобласці найменшая шчыльнасць пражывання насельніцтва.
Кухарэвіч: "У сярэднім на адным квадратным кіламетры Беларусі пражывае 46 чалавек. Аднак, сярод рэгіёнаў найменш населенай з'яўляецца Віцебская вобласць, дзе шчыльнасць пражывання складае 30 чалавек на 1 квадратны кіламетр. Вядома ж густанаселеным з'яўляецца горад Мінск, дзе гэты паказчык перавысіў 6 тысяч чалавек на 1 квадратны кіламетр".
Увогуле Беларусь па колькасці насельніцтва займае 87 месца ў свеце. На 1 сакавіка гэтага года ў нашай краіне жыло 9 мільёнаў 461 тысяч чалавек.
На здымку: Выпас кароваў на Віцебшчыне. Фота — bymedia.net