Нам яшчэ тыдзень пратрымацца... (фотарэпартаж)

Калі на Брэстчыне тэмпература паветра толькі некалькі градусаў ніжэй за нуль, дык на Віцебшчыне і Магілёўшчыне ўначы чакаецца да 17 марозу. Завірухі засыпаюць снегам дарогі і ходнікі, пад снегам знікаюць нават аўтамабілі (гл. сённяшні фотарэпартаж з Гродна). На поўначы краіны ўжо выпала месячная норма ападкаў — 28 сантыметраў, у Мінску — 27, а ў Мазыры — 39! Сіноптыкі прагназуюць, што моцны вецер і "добры мінус" пратрымаюцца ў Беларусі яшчэ тыдзень.

Выратавальнікі рэкамендуюць не выходзіць з дамоў без пільнай неабходнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі