Намеснік міністра ўнутраных спраў: Выязджаць у ЕС міліцыянтам можна
Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё заявіў намеснік міністра, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.
Нагадаем, што некалькі дзён таму ў СМІ з'явіліся звесткі, што міністр унутраных справаў выдаў загад, які забараняе супрацоўнікам унутраных органаў выязджаць у краіны Еўрасаюзу. Выказвалася меркаванне, што гэты загад — своеасаблівы адказ на візавыя санкцыі ЕС.
Карэспандэнту Еўрарадыё намеснік міністра, аднак заявіў: "Я такога дакумента не бачыў. У інтэрнэце такія чуткі ёсць, але гэта не значыць, што гэта факт".
Фота з сайта МУС