Намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў абраны Віктар Гумінскі
У парламенце папярэдняга склікання ён працаваў на гэтай жа пасадзе.
Як паведамляе інфармагенцтва БелаПАН, выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. Кандыдатуру Гумінскага вылучыў Уладзімір Андрэйчанка, 17 кастрычніка паўторна абраны на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў. 105 дэпутатаў прагаласавалі “за” Гумінскага, 3 ― супраць.
Цікава, што за прызначэнне Андрэйчанкі таксама прагаласавалі 105 дэпутатаў. 3 бюлетэні былі прызнаныя несапраўднымі.
Фота: www.belayarus.by.