Напрыканцы тыдня ў Беларусі чакаецца мокры снег!

У бліжэйшыя дні, як інфармуе БелаПАН са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, будзе хмарна з распагоджаннямі. У асобных раёнах чакаецца дождж.

А вось у пятніцу, 26 кастрычніка, будзе хмарна. Чакаецца дождж, які зранку і ўдзень будзе пераходзіць у мокры снег. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагназуюць завею. Вецер паўднёва-заходні, заходні 7—12 м/с, уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 2°С па паўночным захадзе да плюс 7°С па паўднёвым усходзе краіны.

Фота — altaynews.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі