Напярэдадні Раства на Уздзеншчыне згарэла драўляная царква
Здарэнне адбылося ў вёсцы Хатляны, 6 снежня. А 3.30 пра яго паведаміла на лінію МНС мясцовая жыхарка.
Жанчына пабачыла праз сваё вакно пажар і выклікала ратавальнікаў. Агонь тушылі 14 адзінак тэхнікі і каля 30 чалавек асабістага складу Уздзенскага гарнізону МНС. Першае падраздзяленне пажарных прыехала на месца праз тры хвіліны, аднак да гэтага часу дах царквы ўжо абрынуўся і ўратаваць яе не ўдалося.
Будынак быў узведзены ў 1898 годзе. Прычына пажару высвятляецца, інфармуе БелаПАН.