Нарвегія просіць у Беларусі звесткі пра Андэрса Брэйвіка
Генеральная пракуратура нашай краіны атрымала з Осла просьбу аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе нарвежскага тэрарыста.
У прыватнасці, нарвежскі бок зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі пра абставіны знаходжання Брэйвіка ў Беларусі ў 2005 годзе, яго кантактах і месцах, якія ён наведваў. Як паведамляе БЕЛТА, запыт з Генпракуратуры быў накіраваны ў КДБ.