"Наша ніва" выдала матэрыялы следства па тэракце?
Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" сёння ўвечары выклікалі ў КДБ "для апытання па пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць для бяспекі" краіны.
Па выніках размовы Андрэя Скурко папярэдзілі аб адказнасці за разгалошванне матэрыялаў следства па справе аб тэракце 11 красавіка, паведамляе "НН".