Настаўнікам брэсцкага “Дынама” пакуль стаў Сяргей Кавальчук
Сёння адбылося паседжанне праўлення ФК “Дынама-Брэст”, на якім афіцыйна прынялі адстаўку галоўнага трэнера каманды Юрыя Пунтуса.
Ён вырашыў сысці пасля таго, як 9 ліпеня яго каманда прайграла наваполацкаму “Нафтану” 1:3. На сёння брэсцкае “Дынама” знаходзіцца ў самым нізе турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе.
Сяргей Кавальчук прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера. Раней ён быў старэйшым трэнерам каманды.