НАТА не прыме прапанову Кадафі, пакуль яго войскі атакуюць лівійцаў

Кіраўніцтва НАТА, перад тым як разгледзець прапанову лівійскага лідара Муамара Кадафі пра перамір'е, жадае, каб яго войскі спынілі напады на мірных жыхароў, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на неназванага прадстаўніка альянсу са штаб-кватэры НАТА ў Брусэлі.

У НАТА жадаюць "бачыць не словы, але дзеянні". Кадафі ўжо некалькі разоў заяўляў пра спыненне ваенных дзеянняў, аднак працягваў атакаваць гарады і мірных жыхароў, растлумачыў прадстаўнік НАТА, каментуючы сённяшнюю заяву Кадафі.

Сёння Муамар Кадафі выступіў з тэлевізійным зваротам, у якім заявіў, што не мае намер сыходзіць у адстаўку і пакідаць краіну, але гатовы да перамоваў і перамір'я, калі НАТА "прыбярэ свае самалёты".

Па яго словах, спыненню агню ў Лівіі перашкаджаюць авіяўдары НАТА па лівійскай тэрыторыі. Ён ізноў заклікаў саюзнікаў спыніць напады і дазволіць народу Лівіі самастойна вырашыць унутраныя праблемы.

Пасля сканчэння трансляцыі звароту лівійскага лідара дзяржаўнае тэлебачанне заявіла пра тое, што падчас трансляцыі ВПС НАТА знішчылі будынак у непасрэднай блізкасці з будынкам лівійскага тэлебачання, што "азначае спробу замаху на самага лідара рэвалюцыі", паведамляе РИА Новости.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі