Нацбанк: чуткі пра дэнамінацыю — грубейшая правакацыя
Інфармацыя пра дэнамінацыю, нібыта запланаваную ў Беларусі, — чыстай вады выдумка, запэўніваюць у Нацбанку.
Кіраўнік гэтай установы Надзея Ермакова заявіла БЕЛТА, што такія чуткі не маюць пад сабой ніякіх падставаў. Інтэрнэт-рэсурсы, якія размясцілі “эксклюзіўныя” звесткі аб тым, што Беларусь быццам бы замовіла ў Літве новыя грашовыя купюры, спасылаюцца на нейкую крыніцу ў банкаўскіх колах. Аднак са словаў Ермаковай, гэтая крыніца далёкая ад рэальных беларускіх падзеяў. Якраз сёння зацверджаныя Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2012 год і ў гэтым дакуменце нічога няма пра дэнамінацыю.