Назарбаеў: расійскі рубель на адзіную валюту ЕЭС не пасуе
Ніводная з нацыянальных валют, у тым ліку расійскі рубель, не пасуе на ролю адзінай валюты Еўразійскага эканамічнага саюза.
Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Нагадаем, што ў пятніцу ў Маскве кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстану падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
Назарбаеў лічыць, што спачатку трэба давесці для сябе выгаднасць і раўнапраўнасць гэтай эканамічнай прасторы. Толькі пасля гэтага варта абмяркоўваць пытанне пра адзіную валюту. Пры гэтым ніводная з нацыянальных грашовых адзінак, у тым ліку расійскі рубель, на гэтую ролю не пасуе, цытуе казахстанскага кіраўніка РИА Новости.