Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з беларускімі праваабаронцамі

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" паінфармавалі місію БДІПЧ АБСЕ пра арганізацыю свайго назіральнага працэсу і пра першыя вынікі назірання за выбарчай кампаніяй. Адбыўся абмен меркаваннямі наконт парламенцкіх выбараў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што на прэс-канферэнцыі 27 жніўня праваабаронцы заявілі, што працэдура праверкі подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты, застаецца закрытай і непублічнай. Таму назіральнікі не могуць казаць пра тое, наколькі праверка подпісаў была аб'ектыўнай і адпавядала Выбарчаму кодэксу.

Раней праваабаронцы адзначалі, што ў склад участковых выбарчых камісій трапілі пераважна прадстаўнікі "лаяльных да ўлады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый", а таксама паказвалі на закрытасць працэсу фармавання выбарчых камісій.

Фота — gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі