Названыя атрымальнікі "Крапіўнай галіны" і "Залатога прусака"

"Крапіўная галіна" дасталася рэжысёру Крысціне Вязоўскай і журналістцы Марыне Коктыш.

Рэжысёрка Крысціна Вязоўская перамагла ў намінацыі "За ўнёсак у справу раўнапраўя". Яна ўпершыню паставіла ў Беларусі вядомы ва ўсім свеце спектакль "Маналогі Вагіны". Марына Коктыш перамагла ў намінацыі "Жанчына, якая змяняе грамадства". На прэс-канферэнцыі ў кіраўніка дзяржавы Марына сказала "Дзякуй, я адмоўлюся" ў адказ на прапанову Лукашэнкі.

Анты-прэмію "Залаты прусак" прысудзілі тром кандыдатам.

У намінацыі "За сэксізм, мачызм, эйблізм, гамафобныя, жанчынаненавісніцкія і любыя іншыя дыскрымінацыйныя выказванні і ўчынкі ў публічнай сферы Беларусі" перамог міліцыянт Лінкус Дзінас Гедэміна. У намінацыі "Арганізацыі, заўважаныя ў дыскрымінацыі грамадзян Беларусі па прыкмеце полу" перамагла Віцебская ДАІ, якая пачала "гендарную вайну" супраць аўтамабілістак. У намінацыі "Жанчыны, якія праявілі сябе ў дыскрымінацыі сясцёр па поле" перамагла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Яна назвала маладых беларусак "агіднымі маці, кепскімі жонкамі, нядобрымі, неміласэрнымі людзьмі".

Як паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё ініцыятарка прэміі Жанна Ямайкіна, сёлета лаўрэатаў прэміі павіншуюць толькі віртуальна, уручэння прэміяў не плануецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі