"Не паспелі паставіць зранку халадзільнікі, а людзі ўжо набываюць" (фота)

Беларусы пазбаўляюцца ад беларускіх рублёў, вычышчаючы паліцы крамаў.

У краме “Пяты элемент” кажуць, што пакупнікі набываюць пральныя машыны і тэлевізары з халадзільнікамі. Павышаны попыт назіраецца ўжо два месяцы.

“Калі пачалася неразбярыха з доларам, пераацэнка была кожны тыдзень. Так, тэлевізары, якія месяцы два таму каштавалі 3 мільёны, зараз каштуюць 6-7 мільёнаў рублёў.”

 

Сетка крамаў “Сільверада” увогуле зачыніла свае кропкі да 24 траўня. Пакуль будзе весціся пераацэнка, тэхніку набыць можна толькі праз інтэрнэт. Па словах супрацоўніка крамы, павышэнне попыту ў прыватных крамах не такое значнае, як у дзяржаўных.

“Попыт зараз ідзе ў крамах “савецкага тыпу”, універмагах, таму што там кошты яшчэ стаяць у рублях, якія проста не паспяваюць змяняць кошты з ростам курса долара на ценявым рынку.”


У “Сільверада” зараз курс 8000 рублёў за долар. Супрацоўнік раіць звяртацца ў суседнюю краму – “Радыётэхніка”, там раскупілі амаль усе тавары.

У “Радыётэхніцы” распавядаюць, што апошнім часам кошты павысіліся амаль у два разы. Але людзі ўсё роўна гатовыя набываць.

“Халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, уся аўдыетэхніка, відэамагнітафоны. Бяруць тавары і беларускай і расійскай вытворчасці. За гэты тыдзень размялі ўсё. Не паспелі паставіць зранку халадзільнікі, і людзі ўжо набываюць, выпісваюць крэдыты.”

У краме “Гарызонт” амаль не засталося LCD тэлевізараў.

“У нас зараз няма чаго прадаваць, апошнія два дні. Сёння прадаём толькі невялікія дыяганалі. Жадаючых шмат. Нават у пакупнікоў пытаем, чаго яны стаяць, і ніхто нічога патлумачыць не можа. Кажуць, што стаяць усе, і яны таксама”.

Калі будзе новае паступленне і па якіх коштах, у краме не ведаюць.

Прыкладна тая ж сітуацыя і ў “Тэхніцы ў быце”. Тут у кожным аддзеле стаіць чарга, людзі чакаюць… паступлення тавару.

“Бяруць усё: інструмент, СВЧ-печы, пыласосы, усе бытавыя прыборы, газонакасілкі. Тавар паступае па новых коштах і людзі ахвотна набываюць. Халадзільнікаў зараз няма.”


Супрацоўніца крамы прызнаецца, што апошнія тры тыдні пераацэнкі праводзяцца рэгулярна.

"Пяты элемент":


"Карона":


ГУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі