Недасведчаны кіроўца забіў цэлую сям’ю

Мінчанін 1991 года нараджэння, які атрымаў правы кіроўцы некалькі месяцаў таму, ехаў на аўтамабілі “Альфа Рамэа 166” і пры манеўры абгону зачапіў па датычнай спадарожны легкавік “Рэно Лагуна”. З гэтай прычыны аўтамабіль з неспрактыкаваным кіроўцам вылецеў на сустрэчную паласу, дзе адбылося лабавое сутыкненне з сустрэчнай машынай “Аўдзі 80”.

У выніку сутыкнення загінулі ўсе, хто быў у “Аўдзі 80”, інфармуе БЕЛТА: кіроўца памёр на месцы здарэння, а ягоныя дачка, зяць і ўнучка — у Мінскай абласной лякарні, куды іх даставілі.

На кіроўцу “Альфа Рамэа” заведзеная крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі