Некалькі раёнаў сталіцы заставаліся без электрычнасці
Каля 17-й гадзіны ў панядзелак здарылася аварыя на адной з падстанцый.
У выніку, без электрычнасці часткова засталіся Першамайскі, Ленінскі, Савецкі раёны. На вуліцах Філімонава і Коласа ўтварыліся вялізныя коркі з трамваяў. Прычынай здарэння найхутчэй сталі снег і моцны вецер. Наступствы аварыі ліквідуюцца, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".
Фота — bymedia.net