Некаторыя сведкі на судзе Варламава пачалі мяняць паказанні

Сёння дапыталі каля 7 сведкаў. Прычым, некаторыя з іх мянялі паказанні. Яны казалі пра ціск на іх з боку следчых, паведамляе Радыё Свабода.

Суд працягнецца ў чацвер, пачатак а 10-й гадзіне. Зноў чакаюцца допыты сведак.

Нагадаем, вядомага мадэльера вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.

Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", кіраўніка Цэнтра моладзевай моды БДУ ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі