Нелегальныя гандляры вязуць з Беларусі ў Расію гарэлку
У памежных з Беларуссю расійскіх рэгіёнах па-ранейшаму ідзе нелегальны харчовы гандаль.
Цяпер, апрача мяса, каўбасаў і малочных вырабаў, беларускія гандляры ўсё часцей прапануюць расіянам гарэлку. Адно з наступстваў гэтага тое, што гарэлка мясцовай вытворчасці знікла шмат з якіх віцебскіх крамаў, паведамляе Радыё Свабода.