Немцы перадумалі даваць прэмію Уладзіміру Пуціну
Прычынай такога рашэння стала вострая крытыка з боку СМІ. Цяпер прэмія не дастанецца нікому.
Аргкамітэт прэстыжнай нямецкай палітычнай прэміі «Квадрыга» адмяніў рашэнне прысудзіць узнагароду за выдатныя дасягненні ў політыцы ў 2011 годзе расійскаму прэм'ер-міністру Уладзіміру Пуціну. Аб гэтым піша “Газета.ру”. Рашэнне было агучана пасля пасяджэння членаў савета прэміі ў Берліне 16 ліпеня.