Непаўналетняга Лобава аштрафавалі за локшыны на ганку БТ

Актывіста нацыянал-бальшавікоў Уладзіслава Лобава аштрафавалі на 1 мільён 50 тысяч рублёў (30 базавых велічыняў), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Юнака абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 3 снежня каля будынку Белтэлерадыёкампаніі. Нагадаем, што тады тры чалавекі выплюхнулі на ганак БТ вядро з локшынамі і раскідалі ўлёткі. Прадстаўнікі камісіі палічылі, што Уладзіслаў Лобаў прымаў удзел у гэтай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі