Нецвярозых гамельчукоў не пусцяць на Дзень Перамогі
У Гомелі абласная міліцыя папярэдзіла грамадзян, што на Дзень Перамогі месцы правядзення масавых святкаванняў будуць агароджаныя турнікетамі.
Таксама, паводле інфармацыі БелаПАН, сапёры папярэдне абследуюць месца святкавання. На кантрольна-прапускных пунктах будуць выкарыстоўвацца металадэтэктары.
Людзей у месцы масавых мерапрыемстваў будзе пускаць толькі пасля візуальнага кантролю. Не прапусцяць нецвярозых грамадзян. Таксама забаронена праносіць спіртныя напоі і піва, іншыя напоі ў шкляной і бляшанай тары, а таксама ёмістасці звыш 0,5 літра.