Невядома, калі Беларусь атрымае другі транш крэдыту ЕўрАзЭС
Тэрмін вылучэння Беларусі другога транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС можа быць перанесены.
Прычына ў тым, што наша краіна не выконвае абавязанні па крэдыце. Пра гэта заявіў у чацвер дырэктар па карпаратыўным фінансаванні Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) Дзмітры Красільнікаў, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, што першы транш быў пераведзены ў Беларусь у чэрвені. Ён склаў 800 мільёнаў долараў. Агулам плануецца вылучыць 3 мільярды долараў за тры гады. Умовай крэдыту называліся рынкавыя рэформы ў Беларусі.
Другі транш — на 440 мільёнаў долараў — запланаваны таксама на 2011 год. Але, па словах Красільнікава, былі названыя толькі папярэднія тэрміны. Ён адзначыў, што Беларусь не цалкам выконвае ўзятыя на сябе абавязанні па структурных рэформах эканомікі.
Пры гэтым Красільнікаў заявіў, што вылучэнне другога транша не абмяркоўваецца, а гаворка ідзе толькі пра тэрміны.