Невядомыя ўзламалі сайт "Хартыі'97"

Рэдакцыя сайту паспела паведаміць, што хакеры атрымалі доступ да пароляў, але і гэтае паведамленне прабыло на старонцы нядоўга. Замест арыгінальных артыкулаў на старонцы з'явіўся абразлівы тэкст пра Андрэя Саннікава. Рэдактары рэсурса гавораць, што не маюць да яго ніякага дачынення.

На іх думку, атрымаць паролі ў зламыснікаў атрымалася дзякуючы траяну, усталяванаму на камп'ютар аднаго з адміністратараў сайта. Рэдактар "Хартыі 97" Наталля Радзіна ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла, што кантэнт хутка будзе адноўлены. Ён захаваўся на серверах хостэра.

111229 RadinaS.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі