Незалежны саюз палякаў Беларусі раскрытыкаваў МЗС Польшчы

Як паведамляе wprost.pl,  у ім беларускія палякі раскрытыкавалі працу польскага МЗС. Нагодай для ліста сталі праблемы з фінансаваннем дзейнасці арганізацыі з боку польскіх уладаў. Праблемы з фінансаваннем  у польскай дыяспары па ўсім свеце з'явіліся пасля змены працэдуры падзелу датацый, якая пачала працаваць у гэтым годзе.

"Новыя, палітызаваныя ўмовы фінансавання Палоніі і палякаў сталі для нас палякаў у Беларусі, сапраўдным ўдарам, яны наносяць шкоду ўсім нашым структурам, падрываюць веру ў інстытуты, якія падтрымліваюць нашу дзейнасць. Адсутнасць актуальнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi ад Міністэрства замежных спраў аб аб'ектыўнай сітуацыі з фінансамі, праграмамі, новымі патрабаваннямі і фарматам прапанаванай дапамогі, выклікаў вялікае расчараванне, стрэс, разгубленасць і дэзінфармацыяю арганізацыі", — гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, што з 2005 года існуе два Саюза палякаў у Беларусі. Тады беларускія ўлады не прызналі правамоцнасць з'езда, які абраў старшынёй арганізацыі Анжаліку Борыс і арганізавалі паўторныя выбары. На іх быў абраны ў якасці кіраўніка арганізацыі Іосіф Лучнік, але гэтае рашэнне не было прызнанае польскімі уладамі. У дадзены момант польскія ўлады прызнаюць саюз пад кіраўніцтвам Анжалікі Арэхвы, а беларускія ўлады лічаць законным саюз пад кіраўніцтвам Мечыслава Лысага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі