Ніну Багінскую з суда забрала "хуткая"

У аўторак Ніна Багінская прыйшла па свой пашпарт у РАУС Маскоўскага раёна. Пашпарт жанчыне не аддалі, а павезлі судзіць за “несанкцыянаванае мерапрыемства”. Праз доўгае чаканне ў судзе Ніна Багінская страціла прытомнасць, хуткая забрала яе ў шпіталь. У лякарні грамадскай актывістцы зрабілі ўколы, пасля чаго яна вярнулася дамоў. Пашпарт жанчыне ўрэшце вярнулі ў судзе, аднак судовага выраку яшчэ вынесена не было.


Нагадаем, у панядзелак ля Чырвонага касцёла міліцыянты затрымалі Ніну Багінскую. Спадарыня ўзняла бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня Волі. Пры затрыманні жанчыну так штурханулі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС, што яна павалілася на зямлю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі