Новы год пачнецца з дажджу і слабай галалёдзіцы
1 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца ападкі, пераважна дождж, слабы галалёд.
Ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны, днём месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 метраў за секунду, па поўначы парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 — плюс 2 градусы, днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў, інфармуе БЕЛТА.